avangard-pressa.ru

Беларусь у каменным, бронзавым і жалезным вяках: гаспадарчыя заняткі, сацыяльныя адносіны, духоўная культура - Культура


Каменны век
Каменны век — самая старажытная эпоха ў развіцьці чалавецтва, на працягу якой асноўныя прылады выраблялі з каменю (крэменю), існаваў першабытны лад.Каменны век пачаўся каля 3-2,5 мільёнаў гадоў таму ў Афрыцы, калі чалавек вылучыўся з жывёльнага сьвету, і скончыўся каля 2,5-1,8 тысячаў гадоў да н.э. ў Эўропе
Каменны век падзяляецца на 3 асноўныя этапы:

палеаліт(з грэцкай мовы - palaiós старажытны + lithōs камень) - праіснаваў да 8 тыс. да н. э.

мэзаліт (з грэцкай мовы - mésos сярэдні + lithōs камень) - праіснаваў да 9—5 тыс. да н. э.

нэаліт (з грэцкай мовы - néos новы + lithōs камень) - праіснаваў да 4—3 тыс. да н. э.

Эпоха палеаліту

Асноўны артыкул: Палеаліт

Эпоха палеаліту, старажытнага каменнага веку, на Зямлі пачалася каля 2 000 000 гадоў таму са зьяўленьнем першых выкапнёвых людзей у Афрыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі.

У часы Палеаліту клімат Зямлі, яе расьлінны й жывёльны сьвет даволі моцна адрозьніваўся ад сучаснага стану. Людзі часоў Палеаліту жылі нешматлікімі згуртаваньнямі й карысталіся толькі абабітымі каменнымі прыладамі. У гэты час насельнікі эпохі Палеаліту не маглі шліфаваць каменьне й вырабляць посуд з гліны. У той жа час, акрамя прыладаў з каменьня, людзі выраблялі прылады з костак, скуры, дрэва й іншых расьлінных матэрыялаў.

Эпоха палеаліту складаецца зь некалькіх частак:

ніжняга

сярэдняга (пэрыяд Мусьц'е)

позьняга, або верхняга палеаліту.

Апошнія тысячагодзьдзі эпохі маюць назву фінальнага, або канца палеаліту.

Першае зьяўленьне чалавека на тэрыторыі Беларусі было магчымым у эпоху сярэдняга палеаліту.[3]

Асноўны занятак — паляваньне на мамантаў, шарсьцістых насарогаў, паўночных аленяў і іншых жывёлаў.

Эпоха мэзаліту

Асноўны артыкул: Мэзаліт

Пасьля сканчэньня ледавіковай эпохі спрыяльныя кліматычныя ўмовы, якія насталі ў 9—8 тысячагодзьдзі да н. э., прынесьлі зьмены ў расьлінны і жывёльны сьвет. Тундравыя абшары адыйшлі на поўнач, а іх месцы занялі лясы: спачатку бярозавыя і хвойныя, затым шыракалістыя, дзе вадзілася мноства дзічыны. Шматлікія вадаёмы й рэкі спрыялі размножаньню рыб і вадаплаўных птушак. Адзначаныя перамены паўплывалі на лад жыцьця першабытнага чалавека.

Зьмены ў жыцьцёвым ладзе тагачаснага насельніцтва:

Лук са стрэламі атрымўвае шырокае выкарыстаньне й становіцца галоўнай паляўнічай зброяй. Адбываюцца істотныя зьмены ў апрацоўцы крэмяню.

Рыбалоўства значна пашырылася з адыходам ледавіка і са зьяўленьнем шматлікіх рэкаў і азёраў. Акрамя традыцыйнай зброі — гарпуна — людзі пачалі карыстацца іншымі рыбацкімі прыладамі: вудамі з касьцянымі кручкамі й сеткамі, плеценымі з лубяных валокнаў. Акрамя таго, выкарыстоўваліся пасткі з прутоў і выдзеўбаныя з камля дрэва чоўны.

Больш значную ролю пачало адыгрываць зьбіральніцтва. Здабычай служыла лясная й балотная расьліннасьць, асабліва лясныя й балотныя гарэхі, а таксама ягады, грыбы і карані.

У эпоху мэзаліту быў пакладзены пачатак працэсу прыручэньня жывёлаў. Першай з прыручаных жывёлаў быў сабака, які стаў выдатным памагатым чалавека на паляваньні

Эпоха нэаліту

Асноўны артыкул: НэалітАдлік новага каменнага веку на тэрыторыі Беларусі пачынаецца ад часу пачатку вытворчасьці керамікі. Зьяўленьне глінянага посуду на Беларусі датуецца 1-й паловай 4-га тысячагодзьдзя да н. э., а на Палесьсі — канцом 5-га тысячагодзьдзя да н. э. Пашырэньне вытворчасьці глінянага посуду першапачаткова было зьвязана з павелічэньнем ролі зьбіральніцтва.[4]

Зьмены ў жыцьцёвым ладзе тагачаснага насельніцтва:

каменныя прылады працы набылі большую дасканаласьць

распаўсюджаньне трохкутных наканечнікаў стрэлаў

выкарыстаньне рубячых прыладаў працы з буйных крэмянёў — макралітаў

адбываецца нэалітычная рэвалюцыя — пераход ад прысваяльнай формы працы, зьбіральніцтва й паляваньня, да вытворчай, разам з удасканаленьнем форм працы і зьяўленьнем новых рамёстваў.

Асноўны артыкул: Нэалітычная рэвалюцыя

Найбольш значнай падзеяй сталася нэалітычная рэвалюцыя, калі адбыўся пераход старажытнага насельніцтва ад прысваеньня гатункаў прыроды шляхам зьбіральніцтва, рыбацтва й паляваньня да вытворчай гаспадаркі - то бок земляробства й жывёлагадоўлі. Уяўляе сабой найбольш глыбокі й значны за ўсю гісторыю чалавецтва гаспадарчы ўздым, які выклікаў рэзкія зьмены ва ўзаемаадносінах чалавека й прыроды. Тэрмін быў распрацаваны ў 1950 годзе Г. Чайлдам.

Бронзавы век на Беларусі

Напачатку II тысячагоддзі да н.э. на тэрыторыі Беларусі людзі навучыліся выпловлять медзь і бронзу і ў нашай першабытнай гісторыі наступіў бронзавы век, які працягваўся амаль паўтара тысячагоддзі. Аднак з-за адсутнасці мясцовай сыравіны першых металічных вырабаў сустракалася мала. Гэта былі галоўным чынам упрыгожванні, шыла, сякеры, наканечнікі для коп'яў. Бронзавы век характэрны далейшым пашырэннем і развіццём земляробства і жывёлагадоўлі, першабытнай металургіі і кременедобычи, што ў сваю чаргу вяло да зараджэння маёмаснай няроўнасці, да росту значэння мужчынскай працы ў сацыяльна-гаспадарчым жыцці роду і племя. Назапашванне прадуктаў, металу, кременя, рост значэння ўрадлівай зямлі і радовішчаў карысных выкапняў прыводзілі да павелічэння ўзброеных сутычак і войн з мэтай рабавання і захопу тэрыторый. У бронзавым веку існаваў і даволі шырокі абмен паміж рознымі рэгіёнамі, часамі нават вельмі далёкімі адзін ад аднаго. Так, з Прыбалтыкі на Беларусь трапляў бурштын, у зваротным кірунку ішоў крамень.

Першыя металічныя вырабы былі вельмі дарагімі. Найбуйныя з іх аздабляліся рэльефнымі ўзорамі. Авалоданне сакрэтамі выплаўлення медзі і бронзы мела найвелізарнае значэнне для цывілізацыі. Чалавек навучыўся сам, па сваёй волі, ствараць новы матэрыял. Гэтым адкрыўся шлях да здабычы і выкарыстанню ўсё новых металаў, і сярод іх найважнага - жалеза.

Да канца III тыс. да н.э. на поўначы Беларусі з'яўляюцца плямёны угра-фінаў, якія пачалі займацца земляробствам і жывёлагадоўляй. Да канца II тыс. н.э. на тэрыторыю Беларусі сталі пранікаць індаеўрапейцы - шматлікія плямёны жывёлагадоўцаў-качэўнікаў, якія жылі першапачаткова ў Малой Азіі. Падчас рассялення на тэрыторыі Еўропы, у выніку змешвання індаеўрапейцаў з мясцовымі плямёнамі паўсталі тры народы - германцы, славяне і балты. Балцкія плямёны пачалі паступова асвойваць на мяжы III і II тысячагоддзі да н.э. тэрыторыю Беларусі. На поўдні і паўднёвым усходзе балты межавалі са скіфамі, сарматамі, на поўначы і паўночным усходзе іх суседзямі былі фіна-угрскія плямёны, на захадзе - славяне і германцы.

Жалезны век (7-6 ст. да н.э. – 6-7 ст. н.э.)

Асноўная прыкмета гэтага перыяду –пачатак здабычы і апрацоўкі жалеза. Жалезная руда досыць шырока сустракаецца на Беларусі ў выглядзе лугавой ці балотнай руды. З яе выплаўлялі жалеза ў невялікіх паўкруглых гліняных пячах-домніцах. Першы метад плаўкі – сырадутны. Сутнасць яго ў тым, што ў домніцу загружалі драўляны вугаль і руду, печку замазвалі глінай, але заставаліся невялікія адтуліны, праз якія з дапамогай трубак-соплаў і мяхоў нагняталася паветра. Тэмпературы было недастаткова, каб поўнасцю выплавіць жалеза з руды, таму жалезістая маса – крыца, што атрымлівалася ў канцы працэсу, мела вялікую колькасць дамешкаў і патрабавала доўгай апрацоўкі кавалём. Тым не менш, з’яўленне жалеза і жалезных прылад працы зрабіла вялікі тэхнічны пераварот.

Па-першае, з дапамогай больш дасканалых жалезных прылад працы, сякеры і матыкі, значна ўзрасла роля земляробства (дакладней – падсечна-агнявога ці ляднага), яно ўжо цвёрда ўсталявалася ў якасці самай галоўнай формы гаспадаркі. Разам з тым узрасла роля жывёлагадоўлі і, наадварот, знізілася роля збіральніцтва, палявання і рыбалоўства. Акрамя таго, развіваліся апрацоўка косці і дрэва, прадзіва, ткацтва, пляценне, ганчарства – заняткі, якія значна пазней вылучацца ў асобныя рамёствы. Людзі сталі атрымліваць больш прадукцыі на аднаго чалавека ў параўнанні з папярэднімі гістарычнымі перыядамі. З’явіліся даволі значныя запасы і накапленні прадукцыі. Па-другое, сталі вырабляць з жалеза не толькі прылады працы, але і зброю. Павялічыліся супярэчнасці паміж родамі што выклікала рост ваенных сутычак. Пры гэтым асноўнай мэтай сутычак з’яўлялася імкненне захапіць як мага болей матэрыяльных каштоўнасцяў і рабоў. Упершыню з’явілася эксплуатацыя чалавека чалавекам у форме дамашняга ці патрыярхальнага рабства.

Змяніўся тып паселішчаў. З’явіліся гарадзішчы – размешчаныя ў спрыяльнай для абароны мясцовасці, умацаваныя валамі і драўляным частаколам пасёлкі. Крыху пазней (пачатак нашага часу) з’явіліся селішчы – неўмацаваныя паскі земляробаў, але яны, як правіла, знаходзіліся побач з гарадзішчам, дзе насельніцтва хавалася ў выпадку ваеннай пагрозы. Жылыя пабудовы сталі больш разнастайныя, побач з імі месціліся гаспадарчыя збудаванні. На пачатак жалезнага веку сталыя пазіцыі займаў патрыярхальны род. Паходжанне там вялося па бацьку, яго нашчадкі-мужчыны заставаліся ў родзе. Яны атрымлівалі ўсю маемасць сям’і.

Этнічна насельніцтва Беларусі на працягу жалезнага веку значна змянілася. У раннім жалезным веку тэрыторыю Беларусі засяляла некалькі племянных груп (археалагічных культур), якія вызначаліся агульнай тэрыторыяй, асаблівасцямі пабудовы жытлаў і тыпам пасяленняў, падобнасцю пахавальных абрадаў, і, як і раней, асаблівасцямі вытворчасці керамікі і прылад працы.

На тэрыторыі Палесся (поўдзень Беларусі) жылі плямёны мілаградскай культуры. Адметнасць гэтай культуры – гліняныя фігуркі жывёл, якія па меркаванню даследчыкаў мелі культавае прызначэнне. Крыху пазней, з 3 ст. да н.э. гэтую тэрыторыю засялілі плямёны зарубінецкай культуры, насельніцтва якой падтрымлівала сувязі са скіфамі, кельтамі, грэчаскімі гарадамі Прычарнамор’я (аб гэтых сувязях гавораць археалагічныя знаходкі).

У ранні жалезны век цэнтральную Беларусь засялялі плямёны культуры штрыхаванай керамікі (выраблялі вастрарэбныя гаршкі са штрыхаванай паверхняй). Яшчэ адна адметнасць гэтай культуры – будаўніцтва асобных жытлаў для сям’і з ачагом у цэнты пабудовы (прыкмета балтаў). На поўначы Беларусі месціліся плямёны днепра-дзвінскай археалагічнай культуры (выраблялі спачатку каменныя, потым металічныя прылады працы, кераміка – гладкасценныя слоікападобныя пасудзіны. Усе гэтыя культуры, верагодней за ўсё, належаць продкам балтаў.

Дзесьці ў IV – VI стст. адбылася падзея, якая носіць назву “вялікае перасяленне народаў”. З азіяцкіх стэпаў у Еўропу прыйшла вялікая колькасць качэўнікаў – гунаў і іншых народаў. Гэта прымусіла стала існаваўшыя на сваіх тэрыторыях народы перасяляцца на значныя адлегласці. Не пазбеглі перасяленняў і славяне, якія жылі на тэрыторыі паміж Віслай і Одэрам. Адзін з напрамкаў рассялення славян закрануў і Беларусь. Ужо ў 5-7 стст. н.э. на поўдні Беларусі з’явіліся прыкметы археалагічных культур, якія маюць ці славянскае паходжанне, ці атрымалі ад іх вялікі ўплыў, гэта калочынская, пражская, у цэнтры Беларусі – банцараўская культуры. Галоўнымі “славянскімі” прыкметамі з’яўляюцца: тып жылля – паўзямлянка з вогнішчам у дальнім вугле, простая карычневая кераміка без арнаменту. Нябожчыкаў славяне спальвалі і хавалі попел у паўсферычных курганах. Гэтыя культуры праіснавалі да 7-8 стагоддзяў нашага часу, калі славяне масава з’явіліся на нашай тэрыторыі і хутка занялі ўсю Беларусь. Мясцовае (аўтахтоннае) насельніцтва было асімілявана. Гэтаму паспрыяла больш высокая ступень гаспадарчага развіцця славян у параўнанні з мясцовым насельніцтвам. Славяне прынеслі новую форму земляробства, што змяніла на некаторых асвоеных тэрыторыях лядную сістэму. Гэта новая форма – ворнае земляробства і новая прылада – саха з жалезным наканечнікам.

Адначасова з засяленнем беларускіх земляў у славян адбываўся пераход ад першабытнаабшчыннага ладу да феадальнага. Гэтаму спрыяла менавіта ворнае земляробства. Яно садзейнічала ўзнікненню адасобленай гаспадаркі малой сям’і, што вызвала распад абшчыны, звязанай кроўным сваяцтвам. Родавая абшчына паступова саступала месца суседскай сельскай абшчыне, у аснове якой ляжалі тэрытарыяльныя і эканамічныя сувязі.

3. Балты і славяне: іх рассяленне, грамадскі лад, гаспадарчая дзейнасть, рэлігійныя ўяўленні. Этнагенез беларусаў.

Славяне і Балты

Само сабой зразумела, што масавы і неаднаразовы прыліў славянаў на тэрыторыю балтаў не мог не прывесці да своеасаблівай этнічнай рэвалюцыі. Менавіта з часу прыхоДУ славянаў на тэрыторыю Беларусі і пачатку іх сумеснага жыцця з балтамі і пачынаецца самазараджэнне беларускага народа і яго самаразвіццё.

У сучаснай гістарычнай навуцы дамінуе думка, што ўзаемаадносіны славянаў з карэннымі насельнікамі былі ў асноўным мірныя". Але адначасова чуюцца галасы пакончыць з саладжавай ідэалізацыяй працэсу славянскай каланізацыі балцкіх і фіна-угорскіх земляў, які нібыта працякаў у выглядзе павольнай мірнай інфільтрацыі славянаў на пустуючыя ўчасткі ўладанняў сваіх суседзяў. Славяне, гавораць гэтыя даследчыкі, нічым не адрозніваліся ад іншых народаў, якія шляхам заваяванняў пашыралі сваю тэрыторыю. I гэта не беспадстаўна. Устаноўлена, што на рубяжы VII—VIII стст. большасць умацаванняў балцкага насельніцтва банцараўска-тушэмленскай культуры загінула ў выніку пажараў. Гэта вельмі красамоўны факт, і ён, бясспрэчна, звязаны з гвалтоўнымі дзеяннямі. У археолагаў няма адзінай думкі наконт існавання ваенна-палітычнай арганізацыі балтаў. Адны з іх адмаўляюць яе, другія сцвярджаюць, што яна існавала на ўзроўні саюзу плямёнаў і магла захоўваць бяспеку асобных абшчынаў. Супраціўленне балтаў новым прышэльцам, відаць, і прывяло да гібелі балцкіх умацаванняў.

Тое, што балцкае насельніцтва ў асноўным працягвала жыць на старых месцах, таксама не можа быць сведчаннем мірных адносін яго да славянаў. Як мы ўжо ўпэўніліся, славяне ішлі з розных бакоў, асабліва з поўдня, паўднёвага захаду і захаду, і балтам, па сутнасці, не было куды ўцякаць. Хоць, вядома, нельга і поўнасцю адмаўляць перамяшчэнне іх у паасобных месцах. Магчыма, што ў Волга-Окскае міжрэчча балты праніклі ў выніку славянскага націску з поўдня і захаду. Толькі пасля ўжо, калі было зламана супраціўленне балтаў і калі яны былі з усіх бакоў акружаны славянамі, маглі ўстанавіцца больш-менш мірныя адносіны паміж прышэльцам! і мясцовымі жыхарамі.

Дарэчы тут будзе заўважыць, што спробы шэрагу даследчыкаў устанавіць пэўныя скразныя межы паміж балцкім і славянскім насельніцтвам у той ці іншы час з'яўляюцца марнымі, бо як славяне, так і балты былі размешчаны адны каля адных астравамі. I наогул нельга ўяўляць славянскую асіміляцыю балтаў просталінейным працэсам. У літаратуры зусім слушна ўказвалася, што «асімілёўвалі не толькі славяне бал-таў, але і ў шэрагу выпадкаў славяне былі асіміляваны балтамі». Толькі ў канчатковым выніку перамагла славянская стыхія.

Славянска-балцкае сумеснае жыццё мела надзвычай важныя гістарычныя вынікі. Як сведчыць археалогія, істотнай розніцы ва ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця славянаў і балтаў не было. Як у адных, так і ў другіх земляробства і жывёлагадоўля з'яўляліся галоўнымі заняткамі, як адны, так і другія ўступалі ў стадыю разлажэння родавага ладу. Усё гэта, вядома, не магло не садзейнічаць арганічнаму зрашчэнню славянскага і балцкага насельніцтва ў адзіны сацыяльна-эканамічны комплекс.

Немалаважнае значэнне ў паскарэнні гэтага працэсу мела і аднолькавасць рэлігійных вераванняў. Як славяне, так і балты былі язычнікамі. Не выключана, што славяне, апынуўшыся сярод балтаў, маглі аказацца пад моцным уплывам язычніцтва абарыгенаў і шмат чаго запазычыць у іх. Аднолькавая рэлігія спрыяла і этнічнаму збліжэнню славянаў з балтамі.

Факты паказваюць, што ніяк нельга зменшваць ролі балцкага субстрату ва ўтварэнні беларускага народа. На нашу думку, бессэнсоўна падзяляць усходнеславянскія плямёны ў час іх рассялення на велікарускія, украінскія і беларускія, як гэта ў свой час рабілі А. А. Шахматаў і А. А. Спіцын. Так, напрыклад, яны да велікарускіх плямёнаў побач з наўгародцамі-славенамі адносілі ўсіх крывічоў, а да беларускіх (Шахматаў) — дрыгавічоў, радзімічаў і вяцічаў, Спіцын — радзімічаў і вяцічаў. Аднак гэта схема супярэчыла сапраўднасці, і Спіцын заўважыў, што там, дзе археолагі выявілі пашырэнне крывіцкіх (полацкіх і смаленскіх) курганоў XI ст., у сучасны момант жывуць не веліка-русы, а беларусы. I ён у роспачы адзначыў, што не бачыць выхаду з гэтай дылемы. I ўсё ж выхад трэба шукаць. Справа ў тым, што славянскія плямёны сталі велікарускімі, украінскімі і беларускімі не да перасялення ва Усходнюю Еўропу, а пасля яго і ў залежнасці ад таго, на якой тэрыторыі яны пасяліліся і з якім карэнным насельніцтвам уступілі ў сумеснае жыццё. Вяцічы, як і радзімічы, з якімі яны былі, відаць, вельмі блізкія, маглі стаць беларускім племем, калі б яны таксама пасяліліся на балцкай тэрыторыі. Аднак гэтага не адбылося, яны аселі на угра-фінскім субстраце і таму ўвайшлі ў склад велікарусаў. У свой час П. Галубоўскі (ён быў першы, хто звярнуў увагу на значэнне балтаў ва ўтварэнні беларускага народа і мовы) выдатна праілюстраваў значэнне субстрату на лёсе крывічоў. Тая частка іх, якая пасялілася ў верхнім Паволжы, не ўвайшла ў склад беларусаў і гаворыць на велікарускай мове. Прычына таму — гэтыя крывічы, у адрозненне ад сваіх заходніх супляменнікаў, аселі не на балцкай тэрыторыі, а на фіна-угорскай і таму сталі не беларусамі, а велікарусамі. Іншы субстрат — іншы народ.

На значэнне балтаў у фармаванні беларусаў указвалі ў сваіх працах А. Качубінскі, А. Пагодзін, К. Буга, М. Фасмер. Зараз гэтае пытанне ў цэлым вырашана, яно пацверджана археалагічнымі, тапанімічнымі, этнаграфічнымі, антрапалагічнымі і лінгвістычнымі матэрыяламі, знайшло сваё найбольш поўнае выяўленне ў кнізе В. Сядова «Славяне Верхнего Поднепровья и Подвинья». 3 шматлікіх змешчаных у ёй прыкладаў прывядзём адзін характэрны факт. Даследчык паказаў, як дрыгавічы, прасоўваючыся на поўнач, у глыбіню балцкай тэрыторыі, і асімілёўваючы балцкае насельніцтва, у той жа час самі засвойвалі паасобныя яго асаблівасці, пра што сведчаць іх пахаванні з усходняй арыентацыяй ці наяўнасць зольна-вугальнай праслойкі ў іх курганах. Але, падкрэсліваючы значэнне балцкага элемента ў фармаванні беларусаў, мы адначасова не павінны і пераацэньваць яго, бо беларусы хутчэй за ўсё з'яўляюцца не збалтызаванымі славянамі, а аславяненымі балтамі. У гэтых адносінах асабліва каштоўныя сведчанні антрапалогіі, якія паказваюць, што роля балцкага субстрату ў этнагенезе беларусаў меншая, чым, напрыклад, угра-фінаў у этнагенезе велікарусаў. Здзіўляе такса ма і малая колькасць балтыйскіх запазычанняў у беларускай мове, хоць, на першы погляд, іх павінна б быць значна болей, асабліва ўлічваючы вялікую колькасць балцкіх гідронімаў у Беларусі. I гэта не дзіўна. Як мы ўжо бачылі, Беларусь у сілу яе геаграфічнага становішча была месцам, дзе асабліва канцэнтраваўся славянскі элемент, і таму ён мог значна пераважаць і перамагаць балцкі. Нельга забывацца і пра слабую заселенасць паасобных месц у балцкую эпоху. Так, землі на поўдзень ад Менска, міжрэчча Вяллі і Гайны і інш. амаль поўнасцю пуставалі, мала было паселішчаў на поўдзень ад Полацка. Зразумела, што славяне, якія ў значнай колькасці засялялі гэтыя мясцовасці, толькі ў малой меры маглі ўбіраць балцкія рысы.

Нельга пагадзіцца з тымі даследчыкамі, якія сцвярджаюць, што асіміляцыя балтаў закончылася ў XII—XIII стст. Яна ішла на працягу ўсёй далейшай нашай гісторыі, ужо тады, калі сфармаваўся беларускі народ, і нават мела месца ў зусім нядаўнім мінулым, ужо ў нашым стагоддзі.

4. Зараджэнне дзяржаўнасці на тэрыторыі Усходняй Еўропы (канцэпцыі, летапісныя паведамленні). Развіццё феадальных адносін. Хрышчэнне Русі і распўсюджванне хрысціянства на беларускіх землях (традыцыйны і сучасны погляд).

6. Агрэсія крыжакоў супраць балтаў і славян.

3 даўнейшых часоў Русь падтрымлівала палітычныя і гандлёвыя сувязі з многімі краінамі Еўропы, у тым ліку і з Германіяй. У пачатку XIII ст. гэтыя мірныя адносіны парушыліся. Летапісцы ў розных гарадах засведчылі трывожныя звесткі: нямецкія рыцары высадзіліся ў вытоках Заходняй Дзвіны і заснавалі тут крэпасць Рыгу (1201), якая стала апорай нямецкай агрэсіі ў зямлю балтаў. Якім чынам нямецкія рыцары апынуліся ў Прыбалтыцы, каля рускіх межаў? 3 канца XI ст. каралі, графы, князі Францыі, Англіі, Германіі і іншых еўрапейскіх краін імкнуліся захаваць багатае ўзбярэжжа Міжземнага мора, неаднойчы адпраўляліся ў крывавыя паходы супраць Егіпта, Сірыі. Гэтыя войны падтрымлівала каталіцкая царква, якая выступіла арганізатарам крыжовых паходаў. Яна аб'явіла іх мэтай вызваленне ад мусульман Палесціны і "гроба гасподня". У войсках крыжакоў ствараліся асобныя манашаска-рыцарскія арганізацыі: іх звалі духоўна-рыцарскімі ордэнамі. Першым быў створаны ў 1119 г. ордэн тампліераў (храмоўнікаў), другім — ордэн шпітальераў-янітаў (сваю назву атрымаў ад шпіталя Святога Яна, які дапамагаў хворым пілігрымам - вандроўнікам). У канцы XII ст. стварыўся трэці ордэн - Тэўтонскі, які пазней перасяліўся з Палесціны ў Прусію. У 1202 г. рыжскі епіскап Альберт Буксгаўдэн, жадаючы абярнуць у хрысціянства насельніцтва Прыбалтыкі, заснаваў рыцарскі ордэн мечаносцаў. Новыя рыцары насілі белы плашч з чырвоным крыжам, замест якога пазней сталі нашываць зорку. У 1237 г. абодва гэтыя ордэны аб'ядналіся па нама-ганню палы рымскага Грыгорыя IX і стварылі Прускі (Лівонскі) ор-дэн. Пацярпеўшы цяжкае паражэнне ў вайне з арабамі, нямецкія князі ў канцы XII ст. вырашылі перанесці вайну ў Прыбалтыку і Русь, заваяванне якіх ім абяцала новыя землі і прыбыткі. Атрымліваючы вялікую дапамогу людзыяі, зброяй і грашыма з боку нямецкіх феадалаў і паўночнагерманскіх гарадоў, рыцары-крыжакі пашыралі занятыя тэрыторыі, узводзячы магутныя замкі. Замацаванне крыжакоў каля вытокаў Дзвіны паставіла пад іх кант-роль важны для Полацкай зямлі гандлёвы шлях, закрывала выйсце ў Б'алтыйскае мора. Рыцары імкнуліся трымаць у сваіх руках так-сама права збіраць даніну з ліваў. Летам 1203 г. войскі полацкага князя Уладзіміра аблажылі крэпасці Ікскюль і Гольм. У тым жа годзе герцыкскі князь Усевалад аблажыў Рыгу. Князь Кукенойса Вячка некалькі разоў атрымліваў перамогу над крыжакамі; пасля адной з іх ён паслаў полацкаму князю Уладзіміру багатыя падарункі: "лепшых тэўтонскіх коней, панцыры, балісты". Аднак крыжакі, умела ўлагоджваючы багатымі падарункамі по-лацкага князя, змаглі яго нейтралізаваць. У рашучую гадзіну васальныя князі полацкага князя - Кукенойса і Герцыке - не атрымалі падтрымкі, у 1207 — 1214 гг. іх землі былі прылучаны да ўладанняў Лівонскага ордэна. У 1209 г. на месцы спаленага Кукенойса быў за-снаваны нямецкі мураваны замак Кокэнхаўзэн. Зрэшты, крыжакі дамагліся таго, што пазбавілі полацкага князя і права збірання даніны з ліваў. Полацкі князь са свайго боку забараніў нямецкім купцам уязджаць у межы княства. Не зважаючы на няўдачы, Полацкае княства было яшчэ дастаткова моцным, і нямецкія рыцары не адважваліся ступаць на яго тэрыторыю. Па дамове паміж ордэнам і полацкім князем у 1210 г. апошні адмаўляўся ад Ніжняга Падзвіння, аднак дамогся права вольнага праезду полацкім купцам па Заходняй Дзвіне. У 1216 г. полацкі князь Уладзімір пачаў рыхтаваць сумесны паход з эстамі і лівамі супраць крыжакоў, аднак раптоўна памёр. У гэты час па загаду каталіцкай царквы пад чорны з белым крыжам сцяг сабраліся рыцары з розных частак Германіі. Крыжовы паход па-чаўся паспяхова. Заваяваўшы Эстонію і значную частку Латвіі, рыцары сталі пагражаць Русі. Калі б аб'ядналіся дружыны ўсіх рускіх князёў, то сабралася б больш за 100 тыс. воінаў. Такое войска напэўна адкінула б рыцараў. Але, як пісаў летапісец, у розныя бакі глядзелі баявыя харугвы рускіх князёў. Ваенная экспансія немцаў супраць Полацкага княства і Наўгарод-скай зямлі прывяла Полацк і Ноўгарад да палітычнага саюзу, У бітве на Няве са шведскімі войскамі ў 1240 г. наўгародцам дапамагалі палачане. Знішчэнне Аляксандрам Неўскім нямецкіх рыцараў на лёдзе Чудскага возера ў 1242 г. спыніла крыжацкую агрэсію на паўночным захадзе. 3 усходу на рускія землі абрынуліся татара-мангольскія полчышчы. У 1223 г. на р.Калцы сышліся на першую бітву татара-манголы і рускія. Паражэнне, якое пацярпелі ў гэтай бітве аб'яднаныя сілы рускіх княстваў і полаўцаў, паслужыла перадумовай да Батыевай навалы. За пяць гадоў (1236 - 1240) татара-манголы з мячом і агнём прайшлі ўсе рускія землі, знішчылі Кіеў, галіцкія і валынскія гарады, ашаламілі Заходнюю Еўропу спусташэннем Венгрыі, Малапольшчы і Сілезіі. У 1237 г. гарэлі Разань, Суздаль, Уладзімір. Татара-манголы рушылі да Вялікага Ноўгарада, але дабрацца туды не змаглі. У 1240 г. татара-манголы разбурылі Уладзімір-на-Клязьме, Маск-ву. Знішчылі і паланілі сотні тысяч людзей. Цаной велізарных страт рускі народ абяскровіў сілы татара-манголаў і пазбавіў іх магчымасці заваёўваць краіны і народы Заходняй Еўропы. Аднак Русй, палітычна раздробленая, раздзіралася міжусобіцамі і не змагла аб'яднаць свае сілы, каб даць адпор захопнікам, а таму трапіла пад уладу моцных татара-мангольскіх ханаў. Беларускія землі засталіся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў. Татара-мангольскія нашэсці на заходнерускія землі адбываліся ў 1258, 1275, 1277, 1287,1315,1325,1338 гг.